Спадчына: Лукша Леанід Канстанцінавіч
Аўторак, 24 Люты 2015 12:49
17 студзеня 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Канстанцінавіча Лукшы (1930–2011), доктара тэхнічных навук, вучонага ў галіне мостабудавання, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, прафесара
Леанід Канстанцінавіч Лукша нарадзіўся 17 студзеня 1930 года ў вёсцы Хвалава Пружанскага павета (цяпер Сухопальскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька ваяваў у Першую сусветную вайну на тэрыторыі Румыніі, быў паранены і накіраваны на лячэнне ў г. Наварасійск, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай – данской казачкай, прывёз яе на сваю родную Пружаншчыну. У сям’і Лукшаў нарадзіліся два сыны і тры дачкі, з іх Леанід быў малодшым.